Фізіка мікрасвету. Вядучыя навукоўцы абмеркавалі сучасныя ядзерна-фізічныя тэхналогіі
Арганізатарам міжнароднай школы-канферэнцыі выступілі Інстытут ядзерных праблем БДУ і Аб’яднаны інстытут ядзерных даследаванняў (АІЯД, Расія) у супрацоўніцтве з Інстытутам фізікі імя Б. І. Сцяпанава НАНБ пры падтрымцы Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі.

Сёлетні навуковы форум прысвяцілі памяці прафесара Мікалая Шумейкі, беларускага фізіка-тэарэтыка і арганізатара навукі, які зрабіў значны ўнёсак у развіццё фізікі высокіх энергій у Беларусі і пасля вялікага перапынку адрадзіў традыцыі правядзення падобных канферэнцый у краіне.
Крынiца: Газета БДУ
21 сентября 2018
вернуться к списку новостей